У Маскве згарэў клуб байкераў "Начныя ваўкі"

У Маскве згарэў начны клуб, у якім рэгулярна праходзілі злёты байкераў з арганізацыі "Начныя ваўкі", якая падтрымлівае палітыку расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. 



Пры гэтым лідар байкераў Аляксандр Залдастанаў запэўнівае, што клуб загарэўся не проста так, а ў выніку падпалу. Сваё меркаванне ён тлумачыць тым, што ачагоў узгарання было адразу некальк, паведамляе telegraf.by. З прычыны пажару значная частка начнога клуба згарэла.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: