У Міністэрстве турызму Егіпта ацанілі шкоду ад сыходу брытанскіх і расійскіх турыстаў

Сыход расійскіх і брытанскіх турыстаў з Егіпта пазбавіць краіну 70 % турыстычнай плыні і нанясе сур'ёзны ўдар па галіне, якая дае больш за 11 % егіпецкага ВУП і больш за 14 % валютных паступленняў у казну.



Фота: REUTERS


Пра гэта паведаміў член кансультатыўнага савета пры міністры турызма Егіпта Мухамед Юсэф, перадаюць "РІА Навіны".

"Расійскія турысты стаяць на першым месцы, гэта 3 млн турыстаў у год. Брытанцы — 1млн. Іх сыход з рынку — гэта моцны ўдар па галіне. Страты складуць 70 % ад турыстычнай плыні, — паведаміў ён.
 

Нагадаем, Расавіяцыя прыпыніла выкананне ўсіх рэгулярных, транзітных і чартэрных рэйсаў у Егіпет з пасажырамі на борце з 20:00 6 лістапада. Улады Вялікабрытаніі таксама прыпынілі палёты ў Егіпет.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: