У Нігерыі затрыманы расійскі самалёт са зброяй на борце

Улады Нігерыі затрымалі расійскі грузавы самалёт і яго экіпаж, які гаворыць па-французску. Самалёт здзейсніў вымушаную пасадку ў горадзе Кано на поўначы Нігерыі. На яго борце была знойдзеная незадэклараваная зброя.

 



Камандаванне нігерыйскіх ваенна-паветраных сілаў пацвердзіла затрыманне самалёта, але іншых падрабязнасцяў не паведаміла.

Самалёт накіроўваўся са сталіцы Цэнтральнаафрыканскай рэспублікі горада Банга ў сталіцу Чада горад Нджамена, але быў вымушаны здзейсніць пасадку ў Кано ў сувязі з часовым закрыццём аэрапорту Нджамены.

На борце расейскага самалёта знаходзіліся два верталёты, браніраваны пазадарожнік і скрыні, як мяркуецца, са зброяй.

Пяцёра чальцоў экіпажу затрыманыя для допыту і расследавання абставінаў незаконнай перавозкі ваенных грузаў і ўстанаўлення іх атрымальнікаў.

www.svaboda.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: