У Пуціна заявілі, што яго няправільна зразумелі

У заяве прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна гаворка ідзе не аб прадастаўленні дзяржаўнасці акупаванай тэрыторыі, а пра інклюзіўныя перамовы ўнутры самой Украіны.



Такія тлумачэнні журналістам даў прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў пасля трактовак, якія з'явіліся пасля інтэрв'ю, дадзенага Пуціным Першаму каналу, перадае ІТАР-ТАСС. 
 
 
«З'явілася трактоўка, што, маўляў, прэзідэнт казаў пра тое, што гэта перамовы аб дзяржаўнасці ўсходу Украіны. Калі проста пачытаць яго заяву, то зразумела, што гэта не так» адзначыў Пяскоў. 
 
 
«Прэзідэнт, уласна, казаў пра тыя ж інклюзіўныя перамовы, неабходнасць больш хуткага пачатку якіх была акцэнтавана досыць даўно яшчэ ў дакументах, якія падпісваліся ў самых розных фарматах» сказаў ён. 
 
 
«Гэта тыя ж інклюзіўныя перамовы, якія павінны вызначыць узаемаадносіны з усходнімі рэгіёнамі, то бок, гэта  перамовы ўнутры Украіны, якія тычацца ўнутрыўкраінскага ладу з тым, каб інтарэсы ўсходніх рэгіёнаў краіны, інтарэсы Наваросіі ўлічваліся: як, у якой меры, з дапамогай якіх механізмаў і так далей. Вось што мелася на ўвазе прэзідэнтам» растлумачыў прэс-сакратар. 
 
 
Пяскоў дадаў, што «гаворка абсалютна не ідзе» аб прадастаўленні нейга статусу. 
 
 
«Гэта вынікае з заявы прэзідэнта. У дадзеным выпадку гэта абсалютна няправільная трактоўка» сказаў на заканчэнне ён. 
 
 
Паводле яго слоў, толькі Украіна можа дамовіцца з баевікамі аб урэгуляванні канфлікту, прыняўшы пад увагу інтарэсы насельніцтва. 
 
 
Ён адзначыў, што нельга казаць аб дамоўленасці паміж прэзідэнтамі Расіі і Украіны аб урэгуляванні канфлікту. 
 
 
«Гэта немагчыма. Таму што гэта не канфлікт паміж Расіяй і Украінай, а ўнутрыўкраінскі канфлікт» сказаў Пяскоў.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: