У Расіі пачалося "малітоўнае стаянне" супраць оперы Вагнера

Мітынг "Абаронім святыні — выратуем Расею» пачаўся каля Новасібірскага дзяржаўнага тэатра оперы і балета. Праваслаўныя радыкалы патрабуюць забараніць оперу Вагнера "Тангейзер". Дырэктара тэатра звольнілі.



Да ўдзелу ў мерапрыемстве, называючы яго малітоўным стаяннем, заклікаў гараджан мясцовы мітрапаліт Ціхан. Усіх, хто праігнаруе акцыю, паводле яго слоў, можна прыраўняць да «хрыстапрадаўцаў». Мітынг заяўлены на 3 тысячы чалавек і ўзгоднены з уладамі.

Заяўнікам выступіў кіраўнік мясцовага аддзялення «Народнага сабора» Юры Задоя. Афіцыйная мэта мітынгу — агучыць «меркаванне пра  адказнасць улады за абразу пачуццяў вернікаў». Гледачам абяцаны выступ  не толькі народных ансамбляў, але і дэпутата Дзярждумы РФ Мікалая Валуева (ён прысутнічае на акцыі) і лідэра фракцыі «Адзінай Расіі» у Новасібірску Андрэя Панфёрава.

Хто не прыйшоў на мерапрыемства, «хочуць паказаць, што яны разам з тымі, хто распінаў Хрыста, што яны разам з кляцьбітамі і хрыстапрадаўцамі, што ім не патрэбен Хрыстос», заявіў у сваёй гаміліі мітрапаліт Ціхан, паведамляе "Тайга.инфо".

Скандал з пастаноўкай оперы Вагнера Тангейзера успыхнуў ў Расіі ў канцы лютага з-за таго, што адзін з персанажаў — рэжысёр — здымае фільм пра невядомае грахоўнае жыццё Іісуса ў маладосці. Праваслаўныя радыкалы выступілі з патрабаваннем забараніць пастаноўку і звольніць пастаноўшчыка і дырэктара оперы. І дамагліся свайго.

Як паведамляюць "РИА Новости" са спасылкай на міністра культуры Уладзіміра Мядзінскага, дырэктар новасібірскага опернага тэатра Барыс Мездрыч ужо звольнены.

Больш таго, пракуратура завяла адміністрацыйныя справы ў сувязі з «апаганьваннем прадметаў рэлігійнага шанавання» у дачыненні да рэжысёра-пастаноўшчыка оперы «Тангейзер» Цімафея Кулябіна і дырэктара Новасібірскага дзяржаўнага опернага тэатра Барыса Мездрыча, які дапусціў оперу да паказу. У мінулы аўторак суд спыніў адміністрацыйныя справы ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства. Пракуратура абскардзіла гэтае рашэнне.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Паганец з-пад Менску
  • 2015-03-29 17:33:27
Ямо папкорн пад "Палёт Валькірыі" і з цікаўнасцю назіраю, як прагрэсуе масавая шыза ў рашцы.

Больш цікавага на «Новым Часе»: