У Расіі вызвалілі чарговага "вязня Балотнай"

Расійская "Новая газета" паведамляе, што на Новы Год быў вызвалены Арцём Савелаў, які прабыў за кратамі больш за 2, 5 гады.



Мужчыну вызвалілі 31 снежня з калоніі №6, што месціцца ў Разанскай вобласці. У гэтай жа калоніі працягваюць адбываць пакаранне яшчэ двое "вязняў Балотнай" — Андрэй Барабанаў і Аляксей Паліховіч.

Вызвалены Арцём Савелаў быў затрыманы па "Балотнай справе" адным з першых - у чэрвені 2012 году. Яго абвінавацілі ва ўжыванні гвалту датычна паліцэйскіх, а таксама ў выкрыкванні лозунгу "Прэч паліцэйская дзяржава", што, на думку праваабаронцаў, было малаверагодным, бо Савелаў моцна заікаецца і з цяжкасцю вымаўляе нават сваё імя.

Нагадаем, некалькі дзясяткаў чалавек былі асуджаныя на розныя тэрміны зняволення пасля правядзення ў Маскве г.зв. "Марша мільёнаў" у траўні 2012 года, які скончыўся сутычкамі з паліцыяй на Балотнай плошчы.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: