У Сербіі, Босніі і Харватыі абвешчана надзвычайнае становішча (фота)

Улады Босніі, Сербіі і Харватыі абвясцілі ў шэрагу раёнаў надзвычайнае становішча пасля таго, як праліўныя дажджы выклікалі самую моцную за апошнія 120 гадоў паводку.



Рэкі выйшлі з берагоў, затапілі гарады і вёскі. Некаторыя паселішчы аказаліся цалкам адрэзанымі ад знешняга свету. 

Паводле інфармацыі з Сербіі, тры чалавекі загінулі, а 300 тысяч сем“яў засталіся без жылля. Краіна звярнулася па дапамогу да Еўразвязу і Расеі, перадае Бі-Бі-Сі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота gooddays.ru

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: