У Сочы змагаюцца з паводкай, ёсць загінулы

МНС накіраваў ў горад дадатковую тэхніку, сотні людзей знаходзяцца ў пунктах часовага размяшчэння. Мясцовыя ўлады, між тым, абяцаюць выплаціць пацярпелым кампенсацыю.



МНС далажыў аб тым, што абстаноўка ў горадзе-курорце стабілізавалася, вада пачала сыходзіць. Сёння раніцай у Сочы аднавілі электразабеспячэнне, аэрапорт і чыгуначны вакзал зарабілі ў штатным рэжыме, перадаюць інфармагенцтвы. Раней паведамлялася, што з-за ліўняў і падтаплення былі затрыманыя каля трыццаці цягнікоў і самалётаў. У сувязі з гэтым кампаній «Уральскія авіялініі» заявіла аб тым, што яе пасажыры могуць вярнуць квіткі ў Сочы або з яго або перааформіць іх на іншыя даты без ўтрымання грашовых сродкаў.
 
 
Аб кампенсацыях пацярпелым, між тым, заявілі мясцовыя ўлады. Пра гэта ў сваім твітары напісаў часова выконваючы абавязкі губернатара Веніямін Кандрацьеў. Паводле яго слоў, жыхары горада, якія пацярпелі ад падтаплення атрымаюць па дзесяць тысяч рублёў. Тыя, хто часткова або цалкам пазбавіўся маёмасці — пяцьдзясят і сто тысяч рублёў адпаведна. З наступствамі стыхіі працягваюць змагацца амаль дзве тысячы спецыялістаў і сотні адзінак тэхнікі.
 
 
Раней паведамлялася, што з-за ліўняў апынуліся падтопленыя звыш чатырохсот дамоў, эвакуіраваны дзясяткі сем'яў. Па меншай меры адзін чалавек загінуў.
 
 
З-за моцных дажджоў падтоплены некалькі раёнаў Варонежа, паведамляе МНС. Пацярпелі больш за 50 прыватных дамоў. Зараз вядуцца работы па адпампоўцы вады.
 
 
Паводле "Эхо Москвы"

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: