У Тбілісі тыгр, які ўцёк з заапарка, забіў чалавека

У Тбілісі ад нападу тыгра, які ўцёк з заапарка ў выніку паводкі, загінуў чалавек, пацвердзілі Бі-бі-сі ў міністэрстве ўнутраных спраў.



Тыгр быў забіты байцамі спецназам.

Па дадзеных СМІ, на месцы аперацыі па нейтралізацыі драпежніка знаходзіліся кіраўнік МУС Грузіі, а таксама дырэктар Тбіліскага заапарка.

Днём раней кіраўнік Савета па кіраванні крызісамі Міндэн Джанелідзэ заяўляў, што на вуліцах Тбілісі няма драпежнікаў, і грамадзянам не трэба баяцца.

Між тым, ачышчальныя працы ў Тбілісі працягваюцца.

17 загінулых у выніку стыхіі ідэнтыфікаваныя, пяць чалавек лічацца зніклымі без вестак.

Пракуратура Грузіі сёння заявіла, што вядзецца расследаванне па факце магчымага парушэння мер бяспекі падчас будаўнічых работ у цясніну ракі Веры — у эпіцэнтры стыхіі.

Паводле пракуратуры, следства паспрабуе высветліць, ці былі ўлічаны магчымыя рызыкі да пачатку будаўніцтва і ці выконваліся меры бяспекі ў ходзе будаўніцтва.

www.bbc.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: