У Заграбе адбылася інаўгурацыя першай жанчыны — прэзідэнта Харватыі

«Я зраблю ўсё ад мяне залежнае, каб Харватыя стала багатай краінай, з якой маладыя не будуць з'язджаць, дзе будзе нараджацца больш людзей, чым паміраць», — паабяцала яна.



Цырымонія інаўгурацыі новага прэзідэнта Харватыі адбылася ў Заграбе. Да прысягі прыведзена 46-гадовая Калінда Грабар-Кітаравіч — самы малады прэзідэнт і першая жанчына на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе гэтай дзяржавы. 11 студзеня 2015 у другім туры прэзідэнцкіх выбараў яна атрымала перамогу над дзеючым прэзідэнтам Іва Ёсіпавічам.
 
 
Апранутая ў элегантную сінюю сукенку Калінда Грабар-Кітаравіч паднялася на сцэну, усталяваную на плошчы Святога Марка, дзе прынесла прысягу. Пасля чаго старшыня Канстытуцыйнага суда Ясна Омеец абвясціла, што новы прэзідэнт уступае на пасаду 19 лютага 2015, а яе мандат будзе доўжыцца да 19 лютага 2020 года.
 
 
Яна перадала Каліндзе Грабар-Кітаравіч прэзідэнцкую сіне-бела-чырвоную стужку — колераў нацыянальнага сцяга — у якасці сімвала дзяржаўнай улады. Урачыстасць моманту падкрэслілі дзесяць збройных залпаў.
 
 
У сваёй інагурацыйнай прамове абраны прэзідэнт абавязалася «служыць Харватыі і яе грамадзянам». «Я зраблю ўсё ад мяне залежнае, каб Харватыя стала багатай краінай, з якой маладыя не будуць з'язджаць, дзе будзе нараджацца больш людзей, чым паміраць», — паабяцала яна.
 
 
«Наш стратэгічны нацыянальны інтарэс — новыя працоўныя месцы», — падкрэсліла Грабар-Кітаравіч.
 
 
«Наш пастаянны стратэгічны інтарэс — уключэнне цэлага рэгіёну Паўднёва-Усходняй Еўропы ў ЕС. Мы таксама разлічваем вырашыць з суседзямі ўсе адкрытыя пытанні, а ў адносінах з Сербіяй — гэта пытанні зніклых без вестак асоб (у ходзе ваенных канфліктаў 1990-х гадоў) і права нацыянальных меншасцяў», — заявіла яна, падкрэсліўшы таксама, што адной з найважнейшых мэтаў лічыць абарону харватаў, якія пражываюць у Босніі і Герцагавіне.
 
 
«Мой мандат будзе прысвечаны маладым. Мы павінны даць ім працу, іх голас павінен быць чутны», — падкрэсліла яна. Калінда Грабар-Кітаравіч адзначыла, што калі яна ішла на выбары, многія ёй казалі, што краіна яшчэ не гатовая прыняць жанчыну-прэзідэнта. Аднак гэта аказалася не так, канстатавала яна.
 
 
Калінда Грабар-Кітаравіч стане чацвёртым па ліку лідарам рэспублікі з 1991 года, пасля Франьё Туджмана, Стыпе Месіча і Іва Ёсіпавіча.
 
 
На цырымоніі ігаугурацыі ў Заграбе прысутнічалі дэлегацый 88 краін і міжнародных арганізацый. Аднак асаблівае значэнне тут надаецца прысутнасці прэм'ер-міністр Сербіі Аляксандар Вучыча, што расцэньваецца як дружалюбны жэст, які дэманструе імкненне да нармалізацыі адносін паміж дзвюма дзяржавамі.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: