Учорашні баявік НЗФ “Спарта” працуе паводле кантракту ў Паўночным флоце ВМФ РФ

Валанцёры міжнароднай супольнасці InformNapalm назіраюць цікавую тэндэнцыю, калі падчас падпісання кантракту з кандыдатамі на службу ў УС РФ перавага аддаецца асобам, якія былі ў складзе НЗФ “Наваросіі”. Адным з яскравых прыкладаў з’яўляецца нейкі Уладзіслаў Пятых, станам на 26 студзеня 2016 г. —баявік банды «Спарта», накіраваны 29 студзеня 2016 г. для праходжання кантрактнай службы ў адну з вайсковых частак Паўночнага флоту з месцам дыслакацыі ў горадзе Мурманск.



Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя: Пятых Уладзіслаў Васілевіч, 30.08.1994 г.н., адрас рэгістрацыі: Ліпецкая вобл., Леў-Талстоўскі раён, с. Залатуха, РФ. З чэрвеня 2013 году па чэрвень 2014 году праходзіў тэрміновую вайсковую службу ў шэрагах УС РФ у РВСН. Пасля службы нядоўга папрацаваў кіроўцам пры рэстаране «De Bassus» у Ліпецку. З верасня 2015 году — баявік НЗФ “Спарта” на Данбасе.

У сацсетках:

VK: https://vk.com/id106778527 (архівы на профіль, фотаальбом, кантакты).

ОК: http://ok.ru/profile/558249851331 (неактыўны з 2013 году).

З 22 снежня 2015 году знаходзіцца ў базе дадзеных тэрарыстаў “Чысцец” Цэнтра “Міратворац”. Характэрна, што У.Пятых 4 студзеня 2016 году выклаў у свой фотаальбом скрыншот з ягонымі дадзенымі з “Міратворца.

Падчас планавага маніторынгу старонак сацсетак расейскіх баявікоў, якіх мы паставілі на кантроль, у фотаальбоме аднаго з іх — Уладзіслава Пятых — былі выяўленыя свежыя фатаздымкі, выкладзеныя 29 студзеня 2016 году. У прыватнасці, гэта фотакопіі праязных дакумантаў — так званыя “ВПД” і квіткі РЖД у маршруце Раненбург (чыгуначная станцыя ў г. Чаплыгін Ліпецкае вобл.) — Масква — Мурманск, таксама прадпісанне Ліпецкага вайсковага камісарыяту №43 з 29.01.2016 г. з накіраваннем шарагоўца запасу У.В. Пятых у мейсца праходжання кантрактнай службы ў вайсковую частку ў г. Мурманск.

Сярод іншых фатаздымкаў У.Пятых варта вылучыць шэраг рэкламна-інсцэнізаваных здымкаў, у тым ліку з кіраўніком тэрарыстаў “ДНР” Захарчанкам, таксама фота з іншымі баявікамі “Наваросіі”.

З улікам усяго пададзенага вышэй, у расійскім вайсковым камісарыяце не маглі не ведаць той факт, што прымаюць на кантрактную службу тэрарыста, які прайшоў праз НЗФ “Наваросіі”. Тым больш, што кожны з патэнцыйных кандыдатаў праходзіць праверку ў добранадзейнасці праз ворганы ФСБ. Не варта выключаць тое, што цяпер адной з тайных умоваў прыняцця на кантракт у УС РФ з’яўляецца “баявы досвед”, атрыманы на Данбасе, які ў далейшым можна будзе выкарыстоўваць у іншых канфліктах, што правакуе Расія.

Паводле: InformNapalm

Пераклад Дзяніса Івашына

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: