Удар ракеты па ўкраінскім самалёце? З’явілася новае відэа

З’явілася новае відэа, якое нібыта пацвярджае, што ўкраінскі самалёт быў збіты іранскай ракетай.

У сеціве з'явілася відэа меркаванага ўдару ракеты па ўкраінскім самалёце, паведамляе ВВС.

Газета New York Times сцвярджае, што відэа было знята ў прыгарадзе іранскай сталіцы Тэгерана і што на ім відаць, як ракета трапляе ў "Боінг" кампаніі "МАУ", які выконваў рэйс PS752 у Кіеў.



Іншае відэа, якое з'явілася ў інтэрнэце, як мяркуецца, паказвае момант, калі падпалены самалёт падае на зямлю.

У той авіякатастрофе загінулі ўсе 176 чалавек, якія знаходзіліся на борце лайнера.

Прэм'ер-міністры Канады і Брытаніі сцвярджаюць, што ёсць сведчанні таго, што "Боінг" быў збіты іранскай ракетай.

Іран жа гэтыя абвінавачванні катэгарычна абвяргае.

Між тым, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і кіраўнік украінскага МЗС Вадзім Прыстайка сустрэліся ў пятніцу, 10 студзеня, з прадстаўнікамі ЗША і атрымалі ад іх інфармацыю аб крушэнні Boeing 737 украінскіх авіяліній, адзначае www.dw.com. Пра гэта кіраўнік МЗС Украіны напісаў у сваім Twitter-акаўнце. 


Ён не раскрыў, што гэта за дадзеныя, адзначыў толькі, што яны важныя і будуць перададзеныя спецыялістам. Міністр нагадаў, што ў пятніцу запланаваны тэлефонная размова Зяленскага з дзяржсакратаром ЗША Майкам Пампеа.

.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: