Удзельнікі Сусветнай канферэнцыі па клімату не змаглі прыйсці да згоды

Удзельнікі 25-й Сусветнай канферэнцыі ААН па праблемах змены клімату у Мадрыдзе ўсю ноч спрабавалі ўзгадніць выніковыя дакументы мерапрыемства. Заключнае пленарнае пасяджэнне, якое першапачаткова павінна было завяршыцца ў пятніцу, было падоўжанае да суботы, 14 снежня.
Выканаўчы дырэктар міжнароднай экалагічнай арганізацыі Greenpeace Джэніфер Морган раскрытыкавала падрыхтаваныя праекты пагадненняў, назваўшы іх «абсалютна непрымальнымі«»», а таксама «падманам ў адносінах да людзей па ўсім свеце».

Паводле яе слоў, Чылі — краіна, якая ў гэтым годзе старшынюе на форуме, — заклікана была стаць на абарону Парыжскага пагаднення «і не дапусціць, каб з-за цынізму і прагнасці» яно было падарвана. Замест гэтага Сант'яга прыслухалася да аргументаў тых, хто спрыяе забруджвання навакольнага асяроддзя, але не звычайных людзей, упэўненая Морган.

Асноўнае пытанне, якое абмяркоўваецца прадстаўнікамі 196 краін і ЕС у іспанскай сталіцы, — як падтрымаць менш забяспечаныя краіны фінансава, каб змякчыць шкоду ад змен клімату і дзеючых правілаў, якія тычацца квот на выкіды парніковых газаў. Удзельнікі канферэнцыі, у прыватнасці, прытрымліваюцца розных поглядаў адносна таго, ці павінны больш амбіцыйныя кліматычныя мэты на 2030 год быць пазначаныя ўжо ў гэтым годзе. Асноўная мэта, пазначаная ў Парыжскім пагадненні, — скараціць выкіды ў атмасферу СО2, якія з'яўляюцца прычынай павышэння тэмпературы паветра на 2 градусы Цэльсія і глабальнага змянення клімату.

Краіны дамовіліся прыкласці намаганні для зніжэння гэтага паказчыка да 1,5 градуса. Шэраг экспертаў раней адзначаў, што на саміце ў Мадрыдзе наўрад ці будуць намечаны больш высокія мэты. Гэта звязана з тым, што на дадзеным этапе толькі некалькі краін, перш за ўсё дзяржавы Азіі і Афрыкі, паабяцалі рабіць больш для абароны клімату.

Іншыя ж дзяржавы, такія, напрыклад, як Бразілія, не лічаць абарону клімату сваёй прыярытэтнай мэтай. У пачатку лістапада прэзідэнт ЗША Дональд Трамп канчаткова адмовіўся выконваць умовы Парыжскага пагаднення.

25-ю Сусветную канферэнцыю ААН па праблемах змены клімату ў Мадрыдзе наведала шведская экаактывістка Грэта Тунберг, якая выступіла з жорсткай крытыкай мерапрыемства. На думку 16-гадовай актывісткі, яго ўдзельнікі «ігнаруюць навуку», а сама канферэнцыя правалілася. 

Паводле dw.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: