«УКантакце» рассакрэціць статыстыку запытаў расійскіх уладаў пра карыстальнікаў

Найбуйнейшая сацыяльная сетка ў Расіі «УКантакце» плануе публікаваць статыстыку запытаў, якія паступаюць ад органаў улады. Так прадстаўнікі сацсеткі адрэагавалі на абвінавачванні ў зборы і перадачы звестак пра карыстальнікаў уладам.
«Мы плануем зрабіць працэс больш празрыстым і дзяліцца агульнай статыстыкай запытаў», — заявілі ў «УКантакце».

Расіян усё часцей абвінавачваюць па крымінальных артыкулах на аснове іх інтэрнэт-актыўнасці: паводле звестак праваабарончай групы «Агора», у 2016 годзе органы завялі 298 крымінальных спраў супраць карыстальнікаў, у 2017-м — ужо 411. У асноўным карыстальнікаў абвінавачваюць па экстрэмісцкіх артыкулах, а інфармацыю пра аўтараў пастоў, рэпостаў, лайкаў і каментароў следчыя атрымліваюць у IT-кампаній.

Пры гэтым, як адзначалі праваабаронцы, менавіта пасты ва «УКантакце» часцей за ўсё выклікалі цікавасць следчых.

Паводле ВВС

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: