Украіна абвергла словы Лукашэнкі аб адмове прыняць самалёт з Пратасевічам

Дыспетчары ва Украіне не атрымлівалі запыты на пасадку ад лайнера, пазней перахопленага Мінскам, заявіў кіраўнік дзяржпрадпрыемства "Украэрарух", піша dw.com.

Самалёт Ryanair пасля пасадкі ў Мінску

Самалёт Ryanair пасля пасадкі ў Мінску


Самалёт авіякампаніі Ryanair, якога ўлады Беларусі прымусілі здзейсніць пасадку ў Мінску, не прасіў дазвол на пасадку ва Украіне. "Ніякіх запытаў нам не паступала. Мы гэта можам лёгка даказаць, прад'явіўшы нашы запісы — размовы паміж экіпажам і дыспетчарамі заўсёды запісваюцца", — заявіў кіраўнік дзяржаўнага прадпрыемства па абслугоўванню паветранага руху Украіны ("Украэрорух") Андрэй Ярмак у інтэрв'ю выданню "Бізнес цэнзар", апублікаваным ў панядзелак, 14 чэрвеня. Украінскі бок гатовы прадаставіць гэтую інфармацыю ў рамках расследавання, дадаў ён.

Раней Аляксандр Лукашэнка сцвярджаў, што авіялайнер не захацелі прыняць ні Вільня, ні Варшава, ні Львоў, ні Кіеў пасля паведамлення аб тым, што на борце нібыта знаходзіцца выбуховая прылада.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: