Украіна адмяняе жорсткія каранцінныя абмежаванні

Прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль заяўляе, што неабходнасці працягваць узмоцненыя каранцінныя меры пасля 24 студзеня няма, пасля гэтага дня Украіна вернецца да абмежаванняў "аранжавай зоны", якія дзейнічалі раней.

"Цяпер мы раздзіраем той ланцужок, які ўтварыўся з Новага года да Каляд. Калі б мы не зрабілі гэтых зімовых канікул, то ў лютым выйшлі б на крытычныя паказчыкі, якія не дазволілі нашай медыцынскай сістэме спраўляцца. Але навошта рызыкаваць жыццём і здароўем людзей, калі мы можам у гэты найбольш неактыўны перыяд у годзе зрабіць самы мяккі ў Еўропе лакдаўн, для таго, каб збіць хвалю, якая пачынаецца, і ў лютым не дапускаць вялікай колькасці захворванняў", — сказаў Шмыгаль у інтэрв'ю агенцтву "Інтэрфакс-Украіна".

Прэм'ер дадаў, што для ўрада было важна не дапусціць перагрузкі медыцынскай сістэмы да атрымання вакцыны, паступленне якой чакаецца не пазней за люты.

"З 8 па 24 студзеня ў нас усталяваны так званы "каранцін зімовых вакацый". Яго ключавая мэта — абмежаванне мабільнасці насельніцтва. З 25-га мы пяройдзем, верагодна, у "аранжавую" зону, якая дзейнічала да ўвядзення гэтых правілаў", — адзначыў Шмыгаль.

Акрамя таго, ён падкрэсліў, што на сёння ўлады не бачаць неабходнасці працягваць жорсткія каранцінныя меры даўжэй, чым да 24 студзеня.

"Бягучы каранцін уведзены да канца лютага. Хутчэй за ўсё, мы працягнем яго да 31 сакавіка той жа пастановай. Пакуль няма падстаў адмяняць адаптыўны каранцін. ​​Хвароба не знікла", — адзначыў прэм'ер.

"Еўропа палае, мы адкрытыя для Еўропы, мы адкрытыя ўнутры дзяржавы, таму падстаў для зняцця каранціну няма. Трэба заўчасна цешыць сябе ілюзіямі. Я ўпэўнены, што каранцін вельмі доўга працягнецца ў гэтым годзе. А вось якім менавіта ён будзе, гэта ўжо іншае пытанне", — заявіў Шмыгаль.

Дадатковыя ўзмоцненыя каранцінныя абмежаванні для прадухілення распаўсюджвання COVID-19 ва Украіне пачалі дзейнічаць з 00:00 8 студзеня і будуць доўжыцца да 00:00 25 студзеня 2021 года.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: