Украіна. Ці быў Бог на Майдане?

Украіна адзначыла трэцюю гадавіну Еўрамайдана, які пачаўся 21 лістапада 2013 года. Найбольш незвычайную імпрэзу з нагоды гадавіны зрабіла, безумоўна, адна з кафедраў Украінскага Каталіцкага Універсітэта.

Фота АР


Кафедра праводзіць канферэнцыю «Ці быў Бог на Майдане», каб сярод іншага давесці, што на Майдане прысутнічала ірацыянальная сіла. Прысутнасць той сілы тлумачыцца цудам, калі людзі ў межах мірнага пратэсту перамаглі злачынны рэжым Януковіча.


Фота www.tochka-py.ru


Каб непасрэдна давесці агучаную ідэю, арганізатары звярнуліся да ўдзельнікаў падзей, якія ў той час мелі кантакт з Богам. На грунце споведзяў сведкаў у межах канферэнцыі адбудзецца адпаведная секцыя.

Як лічаць арганізатары, даказаная прысутнасць трансцэндэнтага фактару ў сталіцы Украіны падчас тых падзей дапаможа ўкраінскаму грамадству паверыць у сябе і ставіць перад сабой глабальныя планы. Канферэнцыя адбудзецца 15 снежня.

Паводле ўкраінcкай прэсы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: