Украіна дазволіць падвойнае грамадзянства

Украіна распрацоўвае рэформу, якая зробіць магчымым другое грамадзянства. Цяпер вызначаецца, як будзе аформлена новая працэдура, паведаміў кіраўнік Дзяржаўнай міграцыйнай службы Украіны Максім Сакалюк.


Пра гэта піша dw.com са спасылкай на газету "Еўрапейская праўда".

Паводле слоў Сакалюка, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі неаднаразова казаў пра неабходнасць легалізацыі падвойнага грамадзянства і даручыў МЗС падрыхтаваць неабходныя праекты. Адзін з законапраектаў ужо пададзены на разгляд у Вярхоўную Раду. Мэтай дазволу мець падвойнае грамадзянства з'яўляецца неабходнасць прытоку ва Украіну грамадзян і вяртання на радзіму так званых "эканамічных" эмігрантаў, адзначыў Сакалюк.

Пры гэтым, паводле яго слоў, у канстытуцыі захаваецца норма пра "адзінае грамадзянства", што азначае, што ўлады будуць успрымаць людзей як грамадзян толькі Украіны, нягледзячы на ​​магчымую наяўнасць пашпарта іншай дзяржавы. "Змена будзе ў тым, што мы не будзем патрабаваць выхаду з іншага грамадзянства для атрымання ўкраінскага пашпарта", — дадаў кіраўнік ведамства.

У жніўні Зяленскі падпісаў указ, якія спрасціў атрыманне ўкраінскага грамадзянства расіянамі, якія падвергліся палітычнаму пераследу на радзіме. Згодна з новай нормай, для атрымання ўкраінскага пашпарта расіяне могуць падаць дэкларацыю аб адмове ад грамадзянства і дакументы, якія пацвярджаюць пераслед па палітычных перакананнях.

Раней, у ліпені, Уладзімір Зяленскі даручыў МЗС Украіны распрацаваць механізм прадастаўлення ўкраінскага грамадзянства этнічным украінцам з «дружалюбных краін». 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: