Украіна. Дзе будзе мясцовы Лас-Вегас?

Незвычайны ажыятаж сярод украінцаў выклікала ідэя Ула­дзіміра Зяленскага, якую ён абвясціў напярэдадні свайго абрання прэзідэнтам.


Паводле Зяленскага, «ігральны бізнес ва Украіне можна легалізаваць па прыкладзе Лас-Вегаса». «Асобны горад, куды ігральны бізнес увесь перанесці... Падняць такі горад, у які ніхто не прыязджае», — сказаў шоўмен. 

Паміж жыхарамі розных гарадоў пачалася спрэчка за права стаць сталіцай азартных гульняў. Нагадаем, што казіно ва Украіне забароненыя з 2009 года, хаця існуе вялікі падпольны сегмент. 

Відавочна, што легальныя казіно здольныя эканамічна адрадзіць любы горад. Аднак ёсць праблема: Зяленскі мяркуе, што ў тым жа горадзе павінен быць раён «чырвоных ліхтароў» і легалізаваныя лёгкія наркотыкі. Цяжка ўявіць, які муніцыпалітэт паго­дзіцца на такую прапанову. 

Між тым, як ні смешна, шмат украінцаў «на ўра» ўспрынялі ідэю новага прэзідэнта. Перспектыва таго, што ўсе наркаманы і асобы лёгкіх паводзінаў пераедуць у нейкі рэгіён, вельмі спадабалася простым людзям, асабліва кабетам.

Паводле ўкраінскай прэсы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!