Украіна. Гопнікі як культурная спадчына

Міністэрства культуры Украіны і яго чыноўнікі падзяліліся сваімі планамі. Адзін з іх выглядае вельмі арыгінальна.

Фота www.blikk.hu

Прапануецца ўключыць у культурную спадчыну Украіны такія з’явы, як львоўская «гвара» і львоўскае «бацярства».

«Гвара» — львоўскі дыялект, які складаецца з украінскіх, польскіх, ідыш, венгерскіх і нямецкіх слоў. Яшчэ весялейшы феномен «бацярства» — львоўскай субкультуры, якая існавала з сярэдзіны XIX да сярэдзіны XX стагоддзя. Назва субкультуры паходзіць ад вугорскага слова betyár, якое азначае «разбойнік», «авантурыст».



Ініцыятыва вельмі незвычайная, паколькі «бацяры» па сутнасці — гэта звычайныя гопнікі. Большасць бацяраў былі жыхарамі бедных прадмесцяў. Акрамя таго, усім вядома пра актыўны ўдзел бацяр у бітве за Львоў у лістападзе 1918-га. Яны актыўна супраціўляліся спробам украінцаў захапіць Львоў, які бацяры абвясцілі сталіцай Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі (ЗУНР).

Так ці інакш, Кіеў настроены забраць бацяраў сабе. Пра гэта сведчыць і нядаўні выхад у пракат фільма «Высакародныя валацугі», героямі якога з’яўляюцца бацяры. Праўда, на экране яны падобныя хутчэй на хіпстараў, чым на «пацаноў».

Паводле ўкраінскай прэсы


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць