«Украіна — гуманная краіна». Ва Украіне праходзяць Маршы жывёл

У 24 гарадах Украіны праходзяць Маршы жывёл, арганізаваныя праектам UAnimals. У акцыі ўдзельнічаюць, у прыватнасці, Краматорск, Івана-Франкоўск, Днепр, Львоў і Жытомір.

У Кіеве ў парку Шаўчэнкі сабраліся некалькі соцень чалавек, перадае hromadske.radio.

Удзельнікі скандуюць: "Украіна — гэта гуманная краіна" і "Мех — гэта крывавая каша". Выступлі таксама Ульяна Супрун і Джамала. Гурт Yuko прадставіў песню, напісаную наўмысна для Марша. Далей удзельнікі плануюць рухацца па вуліцы Уладзімірскай да Вярхоўнай Рады.

Шмат хто прыйшоў на Марш са сваімі жывёламі.


Удзельнікі Марша патрабуюць забараніць выкарыстанне жывёл у дэльфінарыях і цырках, спыніць эксперыменты над жывёламі.






Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!