Украіна. Лысы супраць Баксёра

Менавіта па такой формуле, хутчэй за ўсё, пройдуць выбары кіеўскага мэра.

Фота www.depo.ua

Пад Баксёрам маецца на ўвазе цяперашні мэр Віталь Клічко, які, як вядома, раней зрабіў сабе баксёрскую кар’еру. Што да Лысага, то гэта акцёр з шоу «95 Квартал» Яўген Кашавы, якога публіка ахрысціла Лысым. Паводле шэрагу СМІ, менавіта ён — найбольш верагодная кандыдатура на пасаду сталічнага мэра ад прэзідэнцкай партыі «Слуга народу». 

Самае цікавае ў супрацьстаянні — тое, што Кашавы ў «95 Квартале» парадзіруе Клічко. Робіць ён гэта вельмі добра і часам брутальна. 



З іншага боку, лёгкай перамогі ў кандыдата ад «Слугі народу» не будзе. Клічко за пяць гадоў знаходжання на пасадзе бургамістра набыў палітычны вопыт, навучыўся камунікаваць з прэсай, даваць папулісцкія абяцанкі і гэтак далей. 

Ці здолее Лысы перамагчы Баксёра, мы даведаемся, магчыма, ужо ў снежні. Тады, калі верыць плёткам, кіяўлянаў запросяць абраць гарадскога галаву.

Паводле ўкраінскай прэсы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!