Украіна. Мікалая Лукашэнку — у прэзідэнты

Украінская грамадскасць вельмі арыгінальна адрэагавала на нядаўні ролік, дзе Мікалай Лукашэнка віншуе кітайцаў з кітайскім Новым годам на мове Канфуцыя і Маа.

Фота PhotoXPress.ru

У той час, як беларусы ўспрынялі ролік збольшага іранічна, ва Украіне ён выклікаў хвалю рэўнасці на адрас Мінска.

Жыхары паўднёвай краіны-суседкі ўбачылі ў віншаванні ад Мікалая знак таго, што Пекін канчаткова вызначыўся з тым, на каго рабіць стаўку ў рэгіёне.

Праўда, пры чым тут кітайскамоўны Мікалай, незразумела. Кітайцы яшчэ некалькі гадоў таму выключылі Украіну са сваіх буйных транзітных праектаў.

Цікавая гісторыя з віншаваннем праз прызму культу Лукашэнкі і сярод тых украінцаў, якія ідэалізуюць беларускую мадэль. Як вядома, Лукашэнка самы папулярны замежны палітык ва Украіне.

Некаторыя мясцовыя лукашэнкафілы нават прапануюць разглядзець варыянт пераходу Мікалая Лукашэнкі ва ўкраінскае грамадзянства і яго абранне на пасаду прэзідэнта краіны.

Паводле ўкраінскай прэсы


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Валентин
  • 2018-02-26 00:25:44
и папашку пусть забирают.
  • Hunter
  • 2018-02-26 09:46:47
Время рассудит и всх поставит на свои места.