Украіна. На каго ставяць у Брусэлі і Вашынгтоне?

Анатоль Грыцэнка, кандыдат у прэзідэнты Украіны, які прадстаўляе сегмент выбаршчыкаў, што з аднаго боку падтрымліваюць Майдан, але з іншага — расчараваліся ў Парашэнку, яшчэ год таму быў у топе кандыдатаў.

Анатоль Грыцэнка. Фота з сацйта 24tv.ua

Да пачатку сакавіка — за месяц да дня галасавання — ён нават не ўваходзіў у пяцёрку лідараў прэзідэнцкай гонкі. І нечакана шанцы Грыцэнкі зноў выраслі. З’явіліся чуткі, што менавіта на Грыцэнку робяць стаўку ў Вашынгтоне і ў Брусэлі.

На гэта, нібыта, паказваюць некалькі момантаў. Па-першае, у лагер Грыцэнкі з фракцыі Парашэнкі перабегла групоўка дэпутатаў на чале з Мустафой Наёмам. Сябры гэтай групоўкі — сталыя госці ў заходніх пасольствах. Па-другое, нечакана на карысць Грыцэнкі зняў сваю кандыдатуру іншы кандыдат ад партыі Майдана — львоўскі мэр Андрэй Садовы, які раней упарта не хацеў блакавацца з Грыцэнкам.

Мясцовыя аракулы ад сацыялогіі лічаць, што цяпер Грыцэнка здольны дагнаць кандыдатаў Парашэнку і Цімашэнка (у іх прыкладна па 15 працэнтаў электаральнай падтрымкі), якія, у сваю чаргу, пераследуюць Уладзіміра Зяленскага (20 працэнтаў).

Застаецца дачакацца новых сацыялагічных апытанняў і нагадаць забаўны факт: Садовы, па яго словах, пайшоў на выбары, бо так захацеў Ісус, які, быццам, з’явіўся ў сне яго жонцы. «Як Садовы можа парушыць устаноўку Ісуса?» — смяюцца ў сеціве.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: