Украіна. Падчас маршаў «Бессмяротны полк» адбыліся сутычкі

У шэрагу гарадоў Украіны прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя 72-й гадавіне перамогі над нацызмам, а таксама маршы "Бессмяротны полк".

Адна з дымавых шашак трапіла ў паліцэйскага. Фота. NPU.GOV.UA

У Кіеве ўдзельнікі акцыі, якая рухалася ад станцыі метро "Арсенальная" ў бок парку Славы, неслі партрэты ўдзельнікаў вайны і скандавалі "Фашызм не пройдзе!".

Паводле паліцыі, у калоне было каля трох тысяч чалавек. З двух бакоў калону трымалі ў ачапленні вайскоўцы і паліцыя.

Падчас маршу адбываліся невялікія сутычкі: праўкраінскія актывісты кінулі ва ўдзельнікаў акцыі некалькі дымавых шашак, а таксама пакеты з чырвонай фарбай і бульбіны.

Адзін з супрацоўнікаў паліцыі атрымаў раненне ў выніку трапляння дымавой шашкі.

З некаторых вокнаў былі вывешаны чорна-чырвоныя сцягі "Правага сектара" і чорныя сцягі з трызубцам. Пазней паліцыя паведаміла, што гэта быў офіс Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН).

Па факце інцыдэнтаў каля офіса АУН распачатая крымінальная вытворчасць, паведаміў дырэктар дэпартамента камунікацый МУС Украіны Арцём Шаўчэнка.

Фота NPU.GOV.UA

Прадстаўнікі паліцыі таксама паведамілі, што ў пажылых людзей канфіскавалі некалькі "георгіеўскіх стужачак" і правялі з імі тлумачальную працу.

Акрамя таго, у паліцыі паведамілі, што адзін з удзельнікаў акцыі "Бессмяротны полк" спрабаваў разгарнуць банер з фонам кветак "георгіеўскай стужачкі".

"Паліцыя не дапусціла правакацыі: плакат канфіскавалі. Мужчыну, які яго трымаў, даставілі ва ўпраўленне паліцыі для высвятлення абставінаў", — паведамілі ў паліцыі.

Фота. NPU.GOV.UA

Карэспандэнт Украінскай службы ВВС паведаміў, што марш "Бяссмертнага палка" завяршыўся ўскладаннем кветак да манумента Вечнага агню.

Пасля праходжання калоны праўкраінскія актывісты разгарнулі вялізны ўкраінскі сцяг і пачалі скандаваць "Бандэра і Шухевіч — героі Украіны" і "Украіна вышэй за ўсё".

Украінскае агенцтва УНІАН паведаміла, што ў Харкаве і Запарожжа таксама адбыліся сутычкі паміж удзельнікамі маршу "Бессмяротны полк" і праўкраінскімі актывістамі.

Паводле ВВС


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: