Украіна пагражае прыпыніць сяброўства ў Інтэрполе

Украіна разгледзіць пытанне аб прыпыненні сяброўства ў Інтэрполе ў выпадку абрання прэзідэнтам прадстаўніка Расіі.

Пра гэта міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў паведаміў 19 лістапада, перад днём галасавання, падчас 87-й сесіі Генеральнай Асамблеі Інтэрпола ў Дубаі, паведамляе прэс-служба МУС.

"Магчымае прэзідэнцтва Расіі ў Інтэрполе — абсурдна, супярэчыць духу і мэтам арганізацыі. Украіна разгледзець пытанне аб прыпыненні сяброўства ў Інтэрполе, у выпадку абрання на пасаду прэзідэнта Інтэрпола прадстаўніка Расіі", — падкрэсліў Аваков.

Паводле яго слоў, у выпадку, калі довады Украіны, праваабаронцаў і кіраўніцтва іншых краін аб немагчымасці абрання на пасаду прадстаўніка РФ не будуць пачутыя, то Украіна будзе разглядаць магчымасць прыпынення сяброўства ў Інтэрполе.

Украінскія праваахоўнікі сцвярджаюць, што новы прэтэндэнт на пасаду кіраўніка міжнароднай арганізацыі  — кадравы супрацоўнік расійскай выведкі, якога інфільтравалі ў Інтэрпол.

Раней Авакаў падкрэсліваў, што перспектыва для агрэсара Расіі ўзначаліць Інтэрпол — гібрыдная пагроза для ўсяго свету.

"Усе мы добра ведаем, як РФ злоўжывае магчымасцямі Інтэрпола для барацьбы і пераследу палітычных апанентаў. Не магу дапусціць думкі, што мы можам вярнуцца да трагічнай гісторыі 1938–1945 гадоў, калі міжнароднай паліцэйскай арганізацыяй кіравалі Гейндрых і Кальтэнбрунер, а штаб-кватэру пасля аншлюсу Аўстрыі перанеслі ў Берлін", — адзначаў кіраўнік МУС Украіны.

Цяпер на пасаду кіраўніка Інтэрпола прэтэндуе ветэран расійскага МУС і знешняй разведкі Расійскай Федэрацыі Аляксандр Пракапчук.

Дэлегацыя Украіны спрабуе перашкодзіць прызначэнню Пракапчука ў Дубаі, дзе 18 лістапада пачалася 87-я сесія Генеральнай асамблеі Інтэрпола.

Паводле www.pravda.com.ua


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!