Украіна пагражае спыніць трансляцыю беларускага канала з-за прапаганды

Нацыянальная Рада па тэлерадыёвяшчанні пагражае спыніць трансляцыю тэлеканала «Беларусь 24", калі яно не будзе прыведзена ў адпаведнасць з патрабаваннямі заканадаўства Украіны.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Нацрады, піша rbc.ua.

“14 лютага ў праграме інфармацыйна-аналітычнага напрамку ў рубрыцы "Акцэнты” зафіксавана дэманстрацыя віртуальнай карты краін, якія з'яўляюцца членамі рэгіянальнага аб'яднання Цэнтральнаеўрапейская ініцыятывы, у склад якога ўваходзіць і Украіна. На гэтай карце тэрыторыя ўкраінскай дзяржавы была намаляваная без Крыму",
— гаворыцца ў паведамленні Нацрады. Акрамя таго, тэлеканал транслюе прадузятую інфармацыю аб бягучай сітуацыі ва Украіне, не прытрымліваючыся агульнапрынятых журналісцкіх стандартаў.

Нацыянальная рада  просіць вяшчальніка прывесці змест трансляваных праграм у адпаведнасць з патрабаваннямі ўкраінскага заканадаўства. “У выпадку ігнаравання патрабаванняў украінскага заканадаўства рэгулятар будзе вымушаны разгледзець пытанне аб спыненні рэтрансляцыі праграмы "Беларусь 24"на тэрыторыі Украіны", — гаворыцца ў паведамленні Нацрады.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: