Украіна. Партыя «Слуга народа» хоча сфармаваць кааліцыю сама

Партыя "Слуга народа" хоча атрымаць аднапартыйную большасць у будучай Вярхоўнай Радзе Украіны па выніках датэрміновых выбараў 21 ліпеня.

Фота з сайта censoru.net


Пра такую задачу распавёў на прэс-канферэнцыі 27 траўня кіраўнік выбарчага штаба партыі Аляксандр Карніенка, калі адказваў на ​​пытанні журналістаў.

"Мы плануем не звяртацца па дапамогу ні да каго для фарміравання кааліцыі. У нас ёсць такая праграма-максімум — сфармаваць кааліцыю з адной палітычнай сілы", — сказаў Аляксандр Карняенка.

"Гэта нашы планы, нашы мары... Але 1 студзеня нас таксама многія абвінавачвалі ў залішняй летуценнасці", — дадаў ён.

Паводле www.pravda.com.ua


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!