Украіна. Патрэбны свой «Брат–2»

Пра гэта кажа ці не самы папулярны на цяперашні дзень украінскі пісьменнік Сяргей Жадан.

 

«Украінскія гарады стануць сапраўды ўкраінскімі тады, калі падлеткі пачнуць цытаваць украінскія фільмы, а не Галівуд або расійскае кіно», — сказаў Жадан. 

Паводле яго словаў, «для фармавання новага расійскага грамадства вельмі вялікую ролю адыгралі фільмы 1990-х і 2000-х гадоў. Гэтая эстэтыка — «Брат», «Брат-2», «Брыгада», калі малады расеец пачаў суадносіць сябе з моцным героем, які можа ўплываць на рэчаіснасць». 


Цікава, што заклік Жадана наконт украінскага «Брата–2» супаў з творчым крызісам ва ўкраінскім кіно. Пасля 2014 года дзяржава інвеставала вялікія грошы ў стварэнне патрыятычных фільмаў, якія гераізуюць змагароў за ўкраінскую незалежнасць. Аднак у пракаце фільмы чакаў амаль поўны правал. 

Самы паспяховы фільм — «Кібаргі», на які з дзяржбюджэту выдзелілі 48 мільёнаў грыўняў, прынёс толькі 20 мільёнаў. Увогуле, адзіны ўкраінскі фільм, што акупіўся з 2014 года ў пракаце, — камедыя «8 лепшых спатканняў» не закранае палітычных пытанняў, і ў дадатак знятая на рускай мове. Магчыма, сапраўды прыйшоў час для здымкаў украінскага «Брата–2».

Паводле ўкраінскай прэсы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!