Украіна плануе адлучыцца ад электрасеткі з Беларуссю і РФ да канца 2023 года

Украіна плануе адлучыцца ад электрасеткі з Беларуссю і Расійскай Федэрацыяй да канца 2023 года, заявіў украінскі міністр замежных спраў Дзмітрый Кулеба.
«З савецкіх часоў украінская электрасетка з'яўляецца часткай адзінай сеткі, якая ўключае Беларусь і Расію. Але мы хочам "адрэзацца" ад гэтай сеткі і зрабіць украінскую электрасетку інтэграванай часткай еўрапейскай сеткі. Мы плануем гэта зрабіць да канца 2023 года. Пасля гэтага любыя ператокі электраэнергіі з Беларусі стануць фізічна немагчымымі», — сказаў ён на прэс-канферэнцыі пасля перамоў з кіраўніком МЗС Літвы Габрыэлюсам Ландсбергісам у Кіеве ў аўторак, піша interfax.com.ua.

Паводле Кулебы, гэты крок будзе спрыяць энергетычнай бяспецы Украіны, Еўропы ў цэлым, у тым ліку і Літвы.

У сваю чаргу, Ландсбергіс выказаў занепакоенасць Літвы ў сувязі з тым, што беларуская электраэнэргія мае доступ да рынку Украіны і што гэта можа дапамагчы развіць небяспечную атамную электрастанцыю ў Астраўцы ў Беларусі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: