Украіна. Прычына ўсіх праблем

Калі верыць кіеўскаму гісторыку Аляксандру Зінчанку, нараджальнасць ва Украіне вышэй на тых тэрыторыях, дзе не лютаваў Галадамор.

Галічына, Валынь, Закарпацце, Букавіна і Крым не былі ахоплены голадам у 1930-я гады. Нежаданне нараджаць у рэгіёнах — ахвярах Галадамору ён тлумачыць псіхалагічнай траўмай, якая была выкліканая трагедыяй. 

Пры гэтым памяць пра Галадамор таксама адбіваецца на палітычным тонусе. Як піша Зінчанка: «Большасць украінцаў пасля траўматычнага вопыту ХХ стагоддзя запомнілі: уладзе давяраць небяспечна. Бо ўлада — гэта не інструмент у руках грамадства, а крыніца пагроз для свабоды і жыцця. Распаўсюджванне смерці падчас Галадамору і вайны прывялі да дэвальвацыі каштоўнасці чалавечага жыцця. Дэфіцыт сродкаў для выжывання — да дэградацыі маралі». 


Выснова Зінчанкі вельмі мінорная: «Пакуль большасць украінцаў не зробіць рэфлексію наконт уласнай траўмы мінулага — не варта чакаць імклівых пазітыўных зменаў». 

Праўда, як вылечыцца ад траўмы Галадамору, аўтар тэорыі не патлумачыў.

Паводле ўкраінскай прэсы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!