Украіна. Спрэчка Кіева і ЕС па Данбасу

Ірына Герашчанка распавяла пра рознагалоссі паміж Кіевам і ЕС па Данбасу. ЕС настойвае на паралельным выкананні і пункта па бяспецы, і палітычнага пункта, а Кіеў — на паслядоўным.


Першы намеснік старшыні Вярхоўнай Рады Ірына Герашчанка распавяла пра рознагалоссі Кіева і ЕС адносна чарговасці мерапрыемстваў для правядзення выбараў на Данбасе, паведамляе Корреспондент.net.

Паводле Герашчанка, Кіеў на перамовах у Мінску настойвае на тым, што галоўнай умовай для выбараў на Данбасе "павінна быць не толькі бяспека, а бяспека — гэта не тры дні без абстрэлаў, а стабільны мір", а таксама "вывад войскаў Расійскай Федэрацыі з акупаванай тэрыторыі".

Акрамя таго, абавязковай умовай павінен быць допуск туды ўкраінскіх СМІ.

Пры гэтым, "еўрапейскія партнёры настойвалі на паралельным выкананні і пункта па бяспецы, і палітычнага пункта".

"Украінскі бок казаў пра паслядоўнасць пунктаў — бяспека, гуманітарны, палітычны, таму што гэтая гісторыя паралельнасці не рэалістычная", — падкрэсліла Герашчанка.

Пры гэтым яна дадала, што "калі нам патрэбна фількіна грамата — проста галачку паставіць, што мы ўсе ўрэгулявалі, то можна і сёння сказаць, што яны (гаворка ідзе пра выбары. — рэд.) праведзены".

Герашчанка таксама падкрэсліла, што Кіеў настойвае на вяртанні кантролю над мяжой. "Мы хочам забяспечыць бяспечную Украіну, таму мяжа павінна быць кантраляваная", — сказала першы намеснік старшыні Вярхоўнай Рады.

Нагадаем, 20 кастрычніка французскі прэзідэнт заявіў, што перад кіраўнікамі МЗС "нармандскай чацвёркі" сёння пастаўлена задача неадкладна пачаць падрыхтоўку да выбараў на Данбасе.

У сваю чаргу, украінскі прэзідэнт адзначыў, што мясцовыя выбары на Данбасе можна праводзіць толькі пасля выканання ўмоваў забеспячэння бяспекі.

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: