Украіна. Шансон супраць ДНР

Як вядома, у Кіеве шансон ледзь не афіцыйна абвешчаны адной з так званых «апораў рускага свету», што мяжуе з сепаратызмам. Аднак высвятляецца, што ўлады Данбаса шансон таксама не паважаюць.

На мінулым тыдні ў Данецку планаваўся канцэрт гурта «Воровайки». І мясцовая грамадскасць у сацсетках узнялася на дыбкі: «Няўжо Захарченка, Пушылін і іншыя лідары сепаратыстаў будуць вытанцоўваць пад песню «Хоп, мусарок»

Думка пра тое, што згаданыя асобы могуць папросту праігнараваць мерапрыемства, у галовы патрыётаў ДНР чамусьці не прыйшла. 

Верагодна, любое культурнае мерапрыемства, на іх думку, павінна быць ухваленае і праінспектаванае асабіста кіраўніком рэгіёну і яго бліжэйшым асяроддзем. Вынік — адмена канцэрта. 

Назіральнікі жартоўна адзначаюць, што пасля выпадку ў Данецку ідэйнай базай для адзінства Украіны можа стаць нелюбоў да шансону. Праўда, кошт гэтага адзінства вельмі вялікі — адсутнасць у палітыкаў пачуцця самаіроніі.

Паводле ўкраінскай прэсы


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: