Украіна ўпершыню адзначае 25 снежня як дзяржаўнае свята

У гэтым годзе ўпершыню ўкраінцы будуць святкаваць Каляды двойчы.

Каляды ў Львове. Фота www.thenews.pl

Каляды ў Львове. Фота www.thenews.pl


Сёння ва Украіне ўпершыню афіцыйна як выходны дзень адзначаецца адно з самых вялікіх святаў хрысціянскага свету — Божае Нараджэнне па грыгарыянскім календары.

З ініцыятывай адносна ўстанаўлення выхаднога дня на Каляды 25 снежня ў парламенце выступіў старшыня Камітэта Вярхоўнай Рады па пытаннях культуры і духоўнасці Мікалай Княжыцкай. За адпаведнае рашэнне прагаласавалі 238 народных дэпутатаў.

Пазней прэзідэнт Пётр Парашэнка падпісаў закон, які ўсталёўвае афіцыйны святочны і нерабочы дзень 25 снежня.

Паводле korrespondent.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: