Украіна ўшаноўвае герояў Нябеснай сотні (фота. відэа)

Сёння ва Украіне Дзень жалобы, Дзень Памяці Герояў Нябеснай Сотні. Людзі з усёй краіны з'ехаліся сёння ў Кіеў на месцы расстрэлу Нябеснай Сотні, каб ушанаваць памяць загінуўшых.

Фота REUTERS

Ужо трэці дзень Кіеў пад узмоцненай аховай. Больш за сорак тысяч сілавікоў працуе ў цэнтры сталіцы. Нягледзячы на ўчорашнія сутыкнення ў цэнтры Кіева і пагрозу правакацый, на Інстытуцкую ўжо з самай раніцы нясуць кветкі, паведамляе ТСН.


Сярод масавых акцый — шэсце патрыётаў. Чатыры сотні ветэранаў АТА, добраахвотнікаў і ўдзельнікаў рэвалюцыі годнасці ад сталічнай мэрыі прайшлі да алеі Герояў Нябеснай сотні.




Фота www.unian.net

Фота www.unian.net

Беларускі камітэт салідарнасці з Украінай у трэцюю гадавіну гібелі ўкраінскіх герояў з “нябеснай сотні” звярнуўся да ўкраінцаў і адзначыў, што “ўкраінскі народ абараняе цяпер не толькі сваю дэмакратычную дзяржаўнасць і тэрытарыяльную цэласнасць, але і суверэнітэт Беларусі ды іншых дзяржаў рэгіёну”. “Толькі ў адзінстве і салідарнасці наша сіла, баронячы сёння Украіну, мы баронім і Беларусь. Толькі разам мы зможам супрацьстаяць імперскаму рэваншызму, што вераломна топча ўсе нормы міжнароднага права. Мы заклікаем усіх і кожнага беларусаў: ушануйце памяць загінуўшых на Майдане, у тым ліку беларусаў Міхаіла Жызнеўскага, Алеся Чаркашына, выкажыце падтрымку украінскаму народу — 20 лютага запаліце знічку ў памяць Герояў Нябеснай Сотні, памаліцеся за Украіну, за Беларусь”, — гаворыцца ў звароце.





Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: