Украіна ўвяла новыя санкцыі ў дачыненні да Расіі

Урад Украіны ўвёў новыя эканамічныя санкцыі ў дачыненні да Расіі, якія прадугледжваюць забарону на пастаўкі пэўных груп тавараў і ўвядзенне спецыяльнай пошліны. Аб гэтым паведамляецца на сайце ўкраінскага ўрада.
Як удакладняе «Украінская праўда», Кабмін Украіны ўвёў люстраныя меры на рашэнні і дзеянні ўрада РФ. Ва Украіну, у прыватнасці, забаранілі ўвозіць групы прамысловых тавараў, напрыклад, цэмент, а таксама мінеральныя ўгнаенні, сельскагаспадарчую прадукцыю, транспартныя сродкі.

Спецыяльная пошліна будзе прымяняцца з 1 жніўня 2019 года незалежна ад іншых відаў пошліны. Яе памер будзе мець працэнтнае стаўленне да кошту імпартуемых тавараў. Дакладны памер мыты не ўдакладняецца.

У красавіку Расія пашырыла спіс украінскіх тавараў, забароненых да ўвозу, уключыўшы ў яго нафту і нафтапрадукты.

Украіна з 2016 года забараніла ўвозіць з Расіі розныя тавары, у тым ліку мяса, рыбу, малочныя прадукты, кандытарскія вырабы. Забарона дзейнічае да 31 снежня 2019 года.


Паводле meduza.io

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!