Украіна выдасць від на жыхарства фатографу TUT.by Вадзіму Заміроўскаму

Украіна выдасць від на жыхарства фатографу TUT.by і БелаПАН Вадзіму Заміроўскаму. Пра гэта піша ў сацсетках намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі.

Вадзім Заміроўскі / facebook.com

Вадзім Заміроўскі / facebook.com


Раней стала вядома, што Заміроўскаму адмовілі ў атрыманні віду на жыхарства — праз тэхнічныя недакладнасці. Яму прапанавалі падаць дакументы нанова. Аднак некаторыя дакументы ён нанова падаць не можа — яны падпісаныя рэдактарам, арыштаваным у Беларусі, кажа сам фатограф.

Калегам з «Беларускай асацыяцыі журналістаў» удалося вырашыць сітуацыю.

«Толькі што мы размаўлялі з кіраўніцай Дзяржаўнай міграцыйнай службы Украіны спадарыняй Наталіяй Навуменка, якая выдатна разумее праблемы нашых калег, і знайшлі выйсце з сітуацыі, якая склалася. Дзякую за разуменне і жаданне дапамагчы», — напісаў Барыс Гарэцкі.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: