Украіна забараніла ўезд расіянам-мужчынам ад 16 да 60 гадоў

Украіна на час ваеннага становішча не пусціць праз мяжу на сваю тэрыторыю расіян мужчынскага полу ва ўзросце ад 16 да 60 гадоў. Але з нязначным выключэннем.

Фота antikor.com.ua

Старшыня Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Пётр Цігікал паведаміў, што яго ведамства пераведзенае на 1-ы ўзровень боегатоўнасці, мяжа ахоўваецца па ўзмоцненым варыянце, нарады на мяжы з Расійскай Федэрацыяй і анексаваным Крымам узмоцненая.

"Абмежаваны ўезд замежнікаў — перш за ўсё, грамадзян Расійскай Федэрацыі. Ажыццяўляецца няпропуск грамадзян Расійскай Федэрацыі ва ўзросце ад 16 да 60 гадоў, асоб мужчынскага полу", — заявіў ён.

"Што тычыцца грамадзян Украіны — ніякіх абмежаванняў не існуе", — удакладніў Цігікал.

Аднак для некаторых расіян-мужчын будуць зробленыя выключэнні. На нарадзе па ўзмацненні абараназдольнасці Украіны з удзелам прэзідэнта прагучала, што такім выключэннем будзе ажыццяўленне гуманітарнай місіі, напрыклад, прыбыцця на пахаванне.  

"У выпадку ўзнікнення абстаноўкі гуманітарнага характару пропуск грамадзян Расійскай Федэрацыі, якія едуць, напрыклад, на пахаванне, ці з нейкай іншай гуманітарнай мэтай, мы прапускаем", — паведаміў кіраўнік Пагранічнай службы.

Паводле www.pravda.com.ua



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: