Украіна зафіксавала рэкордны рост плыні турыстаў у чарнобыльскую зону

Чарнобыльскую зону адчужэння з пачатку 2019-га ўжо наведалі 107 тысяч чалавек. Гэта новы рэкорд, паведаміла дзяржагенцтва Украіны па кіраванні зонай адчужэння.
Прыпяць, Украіна

Прыпяць, Украіна

«Рост наведвальнасці пачаўся вясной. Фактарамі, якія паўплывалі на павелічэнне патоку турыстаў, стала спрашчэнне працэдуры афармлення пропуску, стварэнне дадатковай інфраструктуры і павышаная цікавасць да ЧАЭС пасля выхаду міні-серыяла HBO "Чарнобыль"», — гаворыцца ў паведамленні.

За 10 месяцаў гэтага года зону адчужэння наведала на 75% турыстаў больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Асноўная плынь ідзе з-за мяжы — амаль 80%. Краіны-рэкардсмены: Вялікабрытанія — 15 тысяч 738, Польшча — 9 тысяч 378, Германія — 7 тысяч 826, ЗША — 5 тысяч 580, Чэхія — 4 тысячы 63 турыста. З Украіны ў цэлым зону наведалі 22 тысячы 468 чалавек.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!