Украіна заклікала ААН скасаваць права вета ў Радзе Бяспекі

Ва ўмовах расійска-ўкраінскага канфлікту Кіеў заклікае краіны-чальцы ААН рэфармаваць арганізацыю. Пра гэта піша Радыё Свабода.
Украіна заклікае краіны-чальцы ААН паэтапна адмяніць права вета ў Радзе Бяспекі арганізацыі. З гэтай заявай выступіў 12 студзеня пастаянны прадстаўнік Украіны ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў Уладзімір Ельчанка.

На думку Ельчанкі, злоўжыванні Расіі правам вета падчас расійска-ўкраінскага канфлікту, сітуацыі вакол збітага малайзійскага самалёта МН17, а таксама ў пытанні Солсберы і сітуацыі ў Сірыі прывяло да таго, што Рада бяспекі ААН спаралізаваная.

Права вета дазваляе Вялікабрытаніі, Кітаю, Расіі, ЗША і Францыі як пастаянным членам Рады Бяспекі ААН адхіляць праект любой рэзалюцыі, незалежна ад таго, якой падтрымкай ён карыстаецца.

Паводле расійскага прадстаўніка пры ААН Аляксея Багуслаўскага, РФ гатовая абмяркоўваць варыянты рэфармаваньня Рады Бяспекі, аднак для Масквы «непрымальныя любыя ідэі, якія вядуць да ўшчамлення прэрагатываў цяперашніх пастаянных сябраў Рады Бяспекі, уключаючы інстытут вета».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: