Украіна заклікалі апазіцыю Беларусі вызначыцца наконт Крыму

Украіна чакае ад беларускіх апазіцыйных палітыкаў выразнага выказвання пазіцыі адносна анексіі ўкраінскага паўвострава, паведамляе korrespondent.net.


Апазіцыя Беларусі павінна вызначыцца са сваёй пазіцыяй наконт анексіі Крыма, бо ад гэтага залежыць, ці падтрымае яе Украіна.

Пра гэта заявіў міністр па пытаннях рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Аляксей Рэзнікаў ў эфіры праграмы "Свабода слова" Савіка Шустэра ў пятніцу, 23 кастрычніка.

"Вы (беларуская апазіцыя. — Рэд.) павінны выразна выказацца, што Крым з'яўляецца ўкраінскім і Данбас — гэта Украіна", — сказаў Рэзнікаў, звяртаючыся да апазіцыянеркі Веранікі Цапкала.

У сваю чаргу Вераніка Цапкала адказала, што цяпер не час для абмеркавання пытання анексіі Крыма.

"Давайце пра гэта пытанне пагаворым пазней. У нас цяпер галоўнае пытанне — гэта вызваліць нашу краіну ад акупацыі Лукашэнкі. Калі б наша пазіцыя дапамагла вырашыць канфлікт паміж Украінай і Расіяй, мы б абавязкова выказаліся. Нам патрэбныя добрасуседскія адносіны як з Расіяй, так і з Украінай", — сказала яна.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: