Украіна закрыецца на дзень раней. Але для беларусаў зробяць выключэнні

Забарона ўезду на тэрыторыю Украіны замежных грамадзян пачне дзейнічаць у ноч на 28 жніўня, тады як раней планавалася – на дзень пазней.




Як паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на сайт украінскага ўрада, адпаведнае рашэнне Кабінет Міністраў прыняў на сваім пазачарговым пасяджэнні 27 жніўня

Абмежаванні будуць дзейнічаць з 00:00 гадзін 28 жніўня да 00:00 гадзін 28 верасня. Раней меркавалася, што абмежаванне ўступіць у сілу на дзень пазней – з 29 жніўня.

У той жа час ўрад прапісала шэраг выключэнняў. У прыватнасці, права ўезду на тэрыторыю Украіны ў бліжэйшы месяц будуць мець замежнікі, якія з'яўляюцца сваякамі першай лініі грамадзян Украіны, тых, хто мае від на пастаяннае або часовае пражыванне або афіцыйны дазвол на працу ва Украіне, з'яўляюцца тэхнічнымі спецыялістамі, якія прыбываюць ва Украіну па запрашэнні прадстаўнікоў украінскіх прадпрыемстваў, прыбываюць у краіну з мэтай навучання, лячэння, з'яўляюцца членамі афіцыйных дэлегацый замежных дзяржаў, супрацоўнікамі міжнародных арганізацый, або знаходзяцца для ўдзелу ў спартыўных спаборніцтвах.

Таксама дазволены транзіт па тэрыторыі Украіны для замежнікаў, пры ўмове, што яны могуць пацвердзіць свой выезд за мяжу на працягу двух сутак.

Умовай для ўезду на тэрыторыю Украіны для з'яўляецца страхавы поліс для пакрыцця магчымых выдаткаў, звязаных з лячэннем СОVID-19 і абсервацыяй.

Яшчэ адна навацыя — дазволены ўезд замежнікам, якія прызнаныя бежанцамі або асобамі, якія маюць патрэбу ў дадатковай абароне. Відавочна, гэтая норма ў першую чаргу тычыцца грамадзян Беларусі, якіх пераследуюць за ўдзел у пратэсных акцыях. Для большасці з іх Украіна застаецца ледзь ці не адзінай магчымасцю пакінуць краіну.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: