Украіна. Цар Мікалай ІІ стане Дзедам Марозам

Камісія па бюджэтнай і эканамічнай палітыцы Аўтаномнай Рэспублікі Крым вырашыла прапанаваць рэгіянальнаму парламенту аўтаноміі правесці «мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню 400-й гадавіны Царскага Дома Раманавых» (як вядома, менавіта 400 гадоў таму, у сакавіку 1613 года, Міхаіл Раманаў стаў рускім царом).



Як гаворыцца ва ўжо распрацаваным дакуменце, такая акцыя «будзе садзейнічаць папулярызацыі і захаванню гісторыка-культурнай спадчыны ў аўтаномнай Рэспублікі Крым». Да дакумента дадаецца спіс рэкамендаваных мерапрыемстваў, які часам нельга чытаць без смеху.

Напрыклад, на Новы год плануецца арганізаваць дзіцячае свята «Царская ёлка», дзе малых будзе віншаваць са святам не Дзед Мароз, а імператар-нябожчык. А ў чэрвені намечана свята «Грязи, подарившие надежду», прысвечанае 100-й гадавіне лячэння цэсарэвіча Аляксея крымскімі гаючымі ваннамі.

Паводле ўкраінскай прэсы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: