Украіна і ЕС могуць падпісаць пагадненне аб асацыяцыі пасля 10 чэрвеня

Лідэр прэзідэнцкай гонкі Пётр Парашэнка лічыць неабходным не цягнуць з падпісаннем эканамічнай часткі Пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і ЕС. На яго думку, такое падпісанне магло б адбыцца адразу ж пасля інаўгурацыі новага прэзідэнта Украіны.



«Падпісанне і ўвядзенне ў дзеянне Пагаднення, якое па сутнасці з’яўляецца часткай плана па мадэрнізацыі Украіны, і яго імплементацыя падалі б магчымасць увядзення антыкарупцыйных мерапрыемстваў і пакета рэформаў ужо ў бліжэйшыя тэрміны», — гаворыцца ў паведамленні Парашэнкі, паведамляе Лігабізнэсінформ са спасылкай на прэс-службу ўкраінскага лідэра.

«Народ Украіны, які падтрымаў праеўрапейскую праграму Парашэнкі, не можа чакаць, таму дзеянні ўлады сёння павінны быць максімальна актыўнымі», — адзначаецца ў паведамленні.

Будучы прэзідэнт выказаў надзею, што ЕС таксама патрымае гэтую пазіцыю.

У штабе Парашэнкі чакаюць, што інаўгурацыя прэзідэнта адбудзецца 9 або 10 чэрвеня.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: