Нелегальная здабыча бурштыну: Сотні гектараў Палесся ператвораныя ў марсіянскую паверхню (фота + відэа)

Нелегальная здабыча бурштыну на Палессі набыла неверагодны размах, маштабы рабаванняў каласальныя — лагер з драўляных пабудоў, сучасная тэхніка і экскаватары. Асабліва ўразілі ваенныя грузавікі, якія чамусьці ў бандытаў, а не на фронце. 



"Сёння зноў ездзілі ў рэйд супраць мафіі, што нелегальна здабывае бурштын на Палессі. Патрапілі на адно з самых вялікіх месцаў здабычы. Сітуацыя жудасная, дзясяткі, калі не сотні гектараў лесу ператварыліся ў марсіянскую паверхню, лес выпальваецца з усёй жыўнасцю, маштабы рабаванняў каласальныя", — піша журналіст Дзяніс Казанскі

Дзяніс Казанскі пра гэта напісаў у Фэйсбуку. "Ездзілі аўтакалонай, з Аўтамайданам. Накрылі ў лесе пад Олеўскам бандыцкі лагер, цэлы гарадок драўляных пабудоў за плотам. Але ўсе насельнікі збеглі перад нашым прыездам і знялі блокпосты, а таксама паспелі эвакуіраваць экскаватары і амаль усю тэхніку. Атрымалася засняць толькі ваенныя грузавікі. Цікава, чаму яны не на фронце?

Шухер атрымаўся прыстойны. На месца злачынства выклікалі міліцыю, губернатара і чыноўнікаў. Будзем зноў біць ва ўсе званы, рабіць прэсуху. Паглядзім, хто адрэагуе з міністраў і што будзе. Вось Налівайчанка прыйшоў на наш круглы стол і неяк адразу звольнілі яго потым..." — піша журналіст, перадае censor.net.ua

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: