Украіна прызнала расійскі канвой гуманітарнай дапамогай пад эгідай Чырвонага Крыжа

Міністр сацыяльнай палітыкі Украіны Людміла Дзянісава падпісала загад аб прызнанні грузу Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа гуманітарнай дапамогай. 



Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Мінсацпалітыкі.


«Згодна з артыкуламі 4 і 5 Закона Украіны «Аб гуманітарнай дапамозе» з улікам ініцыятывы прэзідэнта Украіны П. Парашэнка адносна атрымання гуманітарнай дапамогі ў рамках міжнароднай гуманітарнай місіі пад эгідай Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа прызнаць груз гуманітарнай дапамогай згодна з дадаткам», — гаворыцца ў дакуменце.


Гуманітарны груз складаецца з тавараў агульнай вагой 1856,3 тоны.


Атрымальнікам гуманітарнага грузу з'яўляецца місія Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа ва Украіне. Груз будзе перамешчаны прадстаўнікамі МКЧК ва Украіну праз пункт пропуску БАПП Данецк, гаворыцца ў лісце.

УНІАН

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: