Украіна. У Марыупалі, нягледзячы на стральбу, правялі Марш вышыванак і адзначылі Дзень горада

У Марыупалі, нягледзячы на стральбу, адсвяткавалі Дзень горада, правялі Марш вышыванак і парад ваеннай тэхнікі.



Як паведамляе мясцовае выданне www.0629.com.ua, на праспекце Леніна каля драматычнага тэатра адбыўся парад ваеннай тэхнікі.

Некалькі аўтамабіляў з ваеннымі зрабілі тры кругі вакол драматычнага тэатра, віншуючы марыупальцаў з Днём горада.

Як адзначыў гарадскі галава Юрый Хатлубей, "гэта зусім невялікая колькасць тэхнікі, якая ёсць у горадзе, але іншая яе частка зараз задзейнічана ў абароне Марыупаля ад расійскіх захопнікаў".

Усе фота — 0629.com.ua
 
 
 

 

www.pravda.com.ua

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: