Украіна запатрабуе ад Расіі $1 трлн за Крым і Данбас

Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк заявіў, што яго краіна мае намер запатрабаваць у Расіі не менш за трыльён долараў за анексаваныя Крым і разбураны Данбас.



Украінскі прэм'ер адзначыў, што зараз Кіеў рыхтуецца да юрыдычнай вайны з Расіяй. Акрамя кампенсацый прадметам судовага разбору можа стаць адмова Масквы рэструктураваць Украіне яе доўг у 3 млрд. долараў.

Яцанюк заклікаў Расію вызначыцца з пазіцыяй у дачыненні да рэструктурызацыі доўгу да 29 кастрычніка. Паводле яго слоў, Кіеў прапануе Маскве рэструктурызаваць і часткова спісаць запазычанасць. Іншых умоў, па словах прэм'ера, Расія не атрымае.

Расійскія ўлады раней адмовіліся рэструктураваць доўг і заявілі, што Украіна павінна пагасіць яго ў поўным аб'ёме. У той жа час іншыя крэдыторы Кіева пайшлі яму на саступкі ў сувязі з цяжкай эканамічнай сітуацыяй у краіне.

Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў пацвердзіў, што пазіцыя Расіі ў дачыненні да доўгу не зведала змен. Яго таксама здзівіла намер запатрабаваць кампенсацыю. «Крым — гэта тэрыторыя Расіі. Данбас — гэта тэрыторыя Украіны. Прычым тут трыльён?» — сказаў ён.

Руская служба ВВС

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: