Украінцы прыгадваюць адзін з самых крывавых дзён сучаснай гісторыі

5 гадоў таму падчас расстрэлаў на Майдане загінула 23 чалавекі.

 

Удзельнікі Рэвалюцыі годнасці занялі Майдан Незалежнасці ў Кіеве. Фота УНІАН

18 лютага 2014 года ў выніку супрацьстаянняў з праваахоўнікамі загінулі 23 актывісты.

Тое, што пачыналася як мірнае шэсце, перарасло ў крывавае супрацьстаянне. Спачатку на актывістаў напалі “цітушкі”, потым зброю ўзялі сілавікі.

Пра тое, як усё было — у відэа ўкраінскага ТСН без каментараў.

Нагадаем, 18–20 лютага 2014 года на Майдане ў Кіеве адбылася адна з самых трагічных падзей у гісторыі незалежнасці Украіны. Тады падчас сутыкненняў у цэнтры сталіцы загінулі 73 мірных жыхары і 11 сілавікоў.

Дом прафсаюзаў на Майдане згарэў дашчэнту, у Кіеве ў гэтыя дні спыніўся рух метро.

20 лютага 2014 года сілавікі забілі найбольшая колькасць удзельнікаў Рэвалюцыі годнасці. Акрамя таго, 20 лютага ва Украіне адзначаецца Дзень Герояў Нябеснай Сотні. Украінцы ўшаноўваюць подзвіг удзельнікаў Рэвалюцыі годнасці і ладзяць мерапрыемствы памяці Герояў Нябеснай Сотні.

Амаль палова ўкраінскі цяпер лічаць, што Рэвалюцыя Годнасці 2013–2014 гадоў была ўсвядомленай барацьбой па абароне правоў, а 35% — што была барацьбой за незалежнасць. А 15% мяркуюць, што Еўрамайдан быў пераваротам пры падтрымцы Захаду.

Паводле www.unian.net, tsn.ua


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!