Украінцы станоўча адказалі на пяць пытанняў Зяленскага

На ўсе пяць пытанняў Уладзіміра Зяленскага большасць апытаных дала станоўчы адказ. Меркаванні падзяліліся толькі наконт Данбасу.



Сацыялагічная група "Рэйтынг" апублікавала дадзеныя экзіт-пола па ўсеўкраінскім апытанні, што адбылося ў нядзелю разам з мясцовымі выбарамі.

Украінцам прапанавалі адказаць на пяць пытанняў. Яны закранулі такія тэмы, як пажыццёвае зняволенне карупцыянераў, стварэнне ў Данбасе свабоднай эканамічнай зоны, скарачэнне Вярхоўнай рады да 300 дэпутатаў, легалізацыя медыцынскага канабісу. Ва украінцаў таксама спыталі, ці падтрымліваюць яны права Кіева на выкарыстанне гарантый бяспекі, вызначаных Будапешцкім мемарандумам

Адказы, калі верыць дадзеным экзіт-пола, размеркаваліся наступным чынам:

Ці падтрымліваеце вы ідэю пажыццёвага зняволення за карупцыю ў асабліва буйных памерах? За — 81%, супраць — 16%

Ці падтрымліваеце вы стварэнне свабоднай эканамічнай зоны на Данбасе? За — 45%, супраць — 43%.

Ці падтрымліваеце вы скарачэнне колькасці народных дэпутатаў да 300? За — 95%, супраць — 4%.

Ці падтрымліваеце вы легалізацыю канабісу ў медыцынскіх мэтах  —  для памяншэння болю ў цяжкахворых? За — 70%, супраць — 24%.

Ці падтрымліваеце вы права Украіны на выкарыстанне гарантый бяспекі, вызначаных Будапешцкім мемарандумам, для аднаўлення яе дзяржаўнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці? За — 78%, супраць — 13%.

Экзітпол сацыялагічная група «Рэйтынг» правяла на 400 выбарчых участках.

Паводле ria.ru, korrespondent.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: